Знайсці
26.02.2021 / 09:28РусŁacБел

Памёр дзеяч беларускай грамады ў ЗША Роберт Цупрык

Беларуска-амерыканская грамада ў Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі) правяла на той свет 24 лютага актыўнага ўдзельніка грамадскага і рэлігійнага жыцця, 66-гадовага Роберта Цупрыка. Памёр ён пасля зацяжной хваробы (рак).

Роберт Цупрык. Фота Янкі Запрудніка

Праз дзясяткі гадоў нябожчык быў у гушчы палітычнага, культурніцкага і царкоўнага жыцця.

Народжаны ў Амерыцы ў 1954-м годзе ён пераняў ад бацькоў беларускую нацыянальную сведамасць, мову, а таксама рэлігійны светапогляд. 

Ён быў у ліку выпускнікоў больш за сотні беларуска-амэрыканскай моладзі Ратгерскага ўніверсітэта, працаваў бібліятэкарам.

Быў сябрам царкоўнай рады царквы св. Еўфрасінні Полацкай. Ездзіў у Беларусь з медыцынскай дапамогай ахвярам Чарнобыльскай катастрофы.

У 1990 г. быў абраны на становішча старшыні Беларускага Кангрэсавага Камітэта Амэрыкі. Пахаваны на беларускім могільніку ў Саўт-Рыверы. Вечная памяць.

Янка Запруднік

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера