Знайсці
26.02.2021 / 08:37РусŁacБел

Работнікі пасольства Расіі пакінулі КНДР на дрызіне ВІДЭА

З-за закрытых ўжо больш за год межаў паміж Расіяй і Карэйскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікай супрацоўнікі расійскага пасольства і члены іх сем'яў вярнуліся на радзіму на дрызіне.

Фота МЗС Расіі

Аб гэтым МЗС Расіі паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетках.

Восем расіянаў — супрацоўнікі пасольства і члены іх сем'яў — праехалі 32 гадзіны на цягніку, дзве — на аўтобусе і потым пешшу перайшлі на расійскі бок.

«Для гэтага трэба загадзя зрабіць павозку, паставіць яе на рэйкі, размясціць на ёй рэчы, пасадзіць дзяцей — і ў дарогу», — дадалі ў МЗС.

Штурхаць дрызіну прыйшлося больш за кіламетр — да расійскай пагранстанцыі Хасан. Прадстаўлены адміністрацыяй Прыморскага краю аўтобус даставіў дыпламатаў у аэрапорт Уладзівастока.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930