Знайсці
26.02.2021 / 08:24РусŁacБел

«Гэта зусім не балюча». Каралева Лізавета II заклікала брытанцаў зрабіць прышчэпку ад каранавіруса

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II заклікала жыхароў краіны зрабіць прышчэпку супраць ковід-19, дадаўшы, што ўкол вакцыны, які ёй зрабілі ў студзені, апынуўся цалкам бязбольным, піша ВВС.

94-гадовая каралева Лізавета II і яе муж прынц Філіп, якому ў гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў, атрымалі першую дозу вакцыны ў студзені.

«На мой погляд, гэта была зусім нявінная працэдура, — сказала каралева з усмешкай. — Усё прайшло вельмі хутка, і пасля я атрымала шмат лістоў ад людзей, якія былі здзіўлены тым, наколькі лёгка аказалася атрымаць прышчэпку».

Лізавета II адзначыла, што не адчула ніякага болю ад уколу, дадаўшы, што цяпер адчувае сябе ў бяспецы.

Падчас відэаканферэнцыі яна таксама параўнала пандэмію з чумой, якая ахапіла ўвесь зямны шар.

Каралева дадала, што падзяляе пачуцці некаторых людзей, для якіх атрыманне вакцыны можа апынуцца не самай простай працэдурай, але заклікала брытанцаў перш за ўсё падумаць аб навакольных, а не пра саміх сябе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031