Знайсці
25.02.2021 / 21:57РусŁacБел

Вера Палякова-Макей: Латушка разбурыў стагадовую гісторыю тэатра

Актрыса тэатра і кіно Вера Палякова-Макей у эфіры праграмы «Маркаў. Нічога асабістага» на АНТ выказалася аб тым, што былы кіраўнік Купалаўскага тэатра Павел Латушка нібыта «выцер аб найстарэйшы тэатр краіны ногі».

«Мы сядзелі з сяброўкай тады, мы з'ехалі ў адпачынак, не чакалі, што будуць такія падзеі. Мы сядзелі з сяброўкай у сумежнай дзяржаве, у Адэсе, на моры, і яна кажа: «Слухай, даўно Палыча не было відаць». І праз 30 хвілін ён выходзіць з Купалаўскага тэатра, і тэатр за ім стаіць. Вы ведаеце што, Айчынную вайну перажылі людзі, і тэатр не страцілі! Гэта адзінае, чаго я яму ніколі не дарую, што ён выцер ногі аб Купалаўскі тэатр. Што ён разбурыў стагадовую гісторыю тэатра, ён вывеў гэтых людзей і кінуў іх. Вось гэтага я яму не дарую ніколі. Так, яны не авечкі, яны, пэўна, разумелі, што робяць. І я не авечка», — сказала актрыса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031