Знайсці
26.02.2021 / 09:54РусŁacБел

У Іспаніі электрычнасць будуць вырабляць з гнілой садавіны

У іспанскай Севільі расце 48 тысяч апельсінавых дрэваў, і гэта адна з адметных прыкмет горада. Аднак мясцовыя ўлады не заўсёды ведаюць, што рабіць з такой колькасцю садавіны, і часам гэта ператвараецца ў сапраўдную праблему. Але ёй знайшлі арыгінальнае вырашэнне.

Фота Depositphotos.com

Апельсіны прыгожа выглядаюць на дрэве, але становяцца праблемай, калі яны падаюць на дарогу пад колы аўтамабіляў. Тады вуліцы робяцца клейкімі праз апельсінавы сок і чорнымі ад мух, што прылятаюць на рэшткі садавіны. Севільскія ўлады штогод наймаюць каля 200 чалавек для дапамогі ў зборы апельсінаў.

Цяпер у гэтым паўднёваіспанскім горадзе паспрабуюць вырабляць з апельсінаў электрычнасць. Для гэтага будзе выкарыстоўвацца метан, які вылучаецца падчас гніення апельсіна.

Мясцовая водаправодная кампанія Emasesa плануе пачаць працу з выкарыстання 35 тон апельсінаў для вырабу экалагічна чыстай энергіі, якая далей пойдзе на працу аднаго з севільскіх заводаў ачышчэння вады. Садавіну будуць пераапрацоўваць на ўжо існуючым прадпрыемстве, якое займаецца атрыманнем энергіі з арганічнага матэрыялу, паведамляе the Guardian.

Бенінья Лопез, кіраўнік аддзела па экалогіі ў Emasesa, тлумачыць, што хутка кампанія спадзяецца атрымаць магчымасць пераапрацоўваць усе севільскія апельсіны. Як лічыць Лопез, для гэтага патрэбныя інвестыцыі ў памеры каля 250 тысяч еўра.

Ёсць і больш смелыя планы, бо, па ацэнках Emasesa, тона апельсінаў можа даць дастаткова энергіі на суткі для пяці дамоў. 

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930