Знайсці
25.02.2021 / 21:47РусŁacБел

Макей паскардзіўся на зацыкленасць Захаду

У Захаду ёсць зацыкленасць на насаджэнні дэмакратыі ў Беларусі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у праграме «Маркаў. Нічога асабістага» на тэлеканале АНТ.

«Ёсць нейкая зацыкленасць на прасоўванні, насаджэнні дэмакратыі ў іх разуменні гэтага слова. Так, дэмакратыя неабходная. Ёсць пэўныя дэмакратычныя нормы, якіх неабходна прытрымлівацца. Але высакародныя мэты не павінны дасягацца невысакароднымі метадамі», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

«Урэшце рэшт мы ўсе прыйдзем да гэтай высакароднай мэты. Можа, хтосьці хутчэй, хтосьці даўжэй. Але трэба ўлічваць разнастайнасць развіцця нацый, нацыянальныя псіхалагічныя асаблівасці народаў. Думаю, што адсутнасць разумення гэтага моманту з'яўляецца прычынай таго, што сёння ёсць шэраг праблем ва ўзаемаадносінах Захаду не толькі з Беларуссю, але і з Расіяй», — лічыць кіраўнік МЗС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930