Знайсці
25.02.2021 / 21:42РусŁacБел

ЕС працягнуў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў на год

Рада ЕС пастанавіла падоўжыць да 28 лютага 2022 года санкцыі супраць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, якія адказныя за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і жорсткае падаўленне пратэстаў.

На гэты перыяд таксама падоўжанае дзеянне санкцый супраць шэрагу беларускіх прадпрыемстваў і бізнэсоўцаў, «якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі».

Санкцыі ЕС дзейнічаюць супраць 88 чалавек, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі. Абмежаванні прадугледжваюць замарожванне актываў і забарону на ўезд у ЕС. Акрамя таго, грамадзянам і кампаніям з ЕС забараняецца прадастаўляць якія-небудзь сродкі тым, хто знаходзіцца ў санкцыйным спісе.

У той жа час у Еўрасаюзе заявілі, што не ўбачылі змен у сітуацыі ў Беларусі, і дапусцілі ўвядзенне новых санкцый. Аб планах разгледзець такую магчымасць 22 лютага паведаміла Рада ЕС па замежных справах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930