Знайсці
25.02.2021 / 20:59РусŁacБел

У Калінкавічах гаспадыню БЧБ-мурала аштрафавалі на 290 рублёў

Разгляд справы па абвінавачванні жыхаркі Калінкавічаў Валянціны Яшчанка ў правапарушэнні, прадугледжаным часткай 1 «народнага» артыкула 23.34, працягваўся на трох пасяджэннях, паведамляе Палеская вясна.

Суддзя Святлана Кугейка задала Валянціне Яшчанка некалькі пытанняў. У прыватнасці, спрабавала высветліць, хто намаляваў на плоце выяву. Валянціна адказала, што гэта зрабіў чалавек, які дапамагаў ёй на інвалідным вазку пераадолець вялізную лужыну на яе вуліцы. Яны разгаварыліся і ён прапанаваў аздобіць шэрую бетонную пліту. Макет выявы прапанавала Валянціна. І на працягу адной-дзвюх гадзін незнаёмы мастак зрабіў выяву.

Святлана Кугейка зачытала пастанову. У ёй яна пастанавіла: «Яшчанка Валянціну Віктараўну на падставе часткі 1 артыкула 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь падвергнуць адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафа ў даход дзяржавы ў памеры 10 базавых велічынь, што складае 290 рублёў». Пры гэтым прызнання Валянціны Яшчанка вінаватай у здзяйсненні якога-небудзь адміністрацыйнага правапарушэння ў пастанове няма.

Валянціна Яшчанка мае намер абскарджваць гэтую пастанову і абараняць свае правы на самым высокім узроўні. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера