Знайсці
25.02.2021 / 20:50РусŁacБел

У Жлобіне затрыманы дырэктар будаўнічай крамы, які ўдзельнічаў у пратэстах

У Жлобіне арыштаваны Сяргей Пярфільеў — дырэктар крамы «СтройПрактык», які ў кастрычніку падтрымаў нацыянальную забастоўку, пішуць Моцныя навіны.

Пярфільева затрымалі два тыдні таму, яго змясцілі ў гомельскі СІЗА. Мужчыну інкрымінуюць «удзел у масавых беспарадках» 9 жніўня 2020-га.

Прэтэнзіі да будаўнічай крамы і яе кіраўніцтва пачаліся адразу пасля 26 кастрычніка, калі арганізацыя падтрымала Народны ўльтыматум Ціханоўскай. Да мужчыны зачасцілі праверкі, ён старанна ліквідаваў усе заўвагі, але дарэмна — арэндадаўца паведаміў аб спыненні з ім дамоўных адносін, якія паспяхова доўжыліся ўжо восем гадоў, Пярфільева пазбавілі памяшкання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930