Знайсці
25.02.2021 / 18:59

Прадстаўнік Беларусі ў ААН: 100, максімум 200 чалавек пратэстоўцаў на двухмільённае насельніцтва сталіцы

Беларусь не згодная з самім фактам разгляду ў Радзе па правах чалавека ААН дакладу Вярхоўнага камісара Мішэль Бачэлет, у якім гаворыцца, што ў Беларусі беспрэцэдэнтны па маштабе крызіс у галіне правоў чалавека. Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч, піша Tut.by.

Павялічыць

На думку беларускай дэлегацыі, даклад адлюстроўвае «вельмі суб'ектыўны і спрошчаны погляд» на падзеі ў Беларусі. Рэкамендацыі беларускаму ўраду, на думку Амбразевіча, адарваныя ад рэальных выклікаў у галіне дзяржаўнай палітыкі і кіравання, якія стаяць перад беларускім грамадствам.

— Рэкамендацыі заснаваныя на ідэальных кабінетных тэорыях, прыдатных хіба што ў стэрыльным свеце. У дачыненні да кожнага суаўтара рэзалюцыі 45/1 можна напісаць такі набор рэкамендацый, — заявіў Амбразевіч.

Па словах пастаяннага прадстаўніка Беларусі, у дакладзе няма ні слова аб аб'ектыўнай карціне масавасці пратэстаў.

— На 9,5 мільёна насельніцтва [прыходзіцца] 20-30 тысяч падпісчыкаў на самыя раскручаныя Youtube-каналы галоўных праціўнікаў улады, і 100, максімум 200 чалавек пратэстоўцаў на двухмільённае насельніцтва сталіцы. Аналіз усіх гэтых пытанняў крытычна важны для разумення таго, што адбываецца ў Беларусі, — заявіў Амбразевіч.

Павялічыць

Марш пратэсту супраць фальсіфікацый у Мінску.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30