Знайсці
25.02.2021 / 18:27РусŁacБел

76 удараў. У Мінску будуць судзіць мужчыну за жорсткае забойства маці

У Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы аб жорсткім забойстве жанчыны. У здзяйсненні злачынства падазраецца сын загінулай, паведамляе БелТА.

Цела 64-гадовай жанчыны са шматлікімі пашкоджаннямі выявілі днём 13 жніўня 2020 г. у адной з кватэр дома на вул. Гінтаўта. Следчыя высветлілі, што ў гэтай жа кватэры пражываў 41-гадовы сын загінулай, якога затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні забойства.

Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы здарэння. Пазней было ўстаноўлена, што ёй было нанесена мінімум 76 удараў. Загінулая мела захворванні апорна-рухальнага апарату, таму не магла супраціўляцца сыну.

Абвінавачаны ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання сваёй маці. Нават пасля вызвалення з турмы, па словах суседзяў, ён перыядычна збіваў яе. Мужчына нідзе не працаваў, злоўжываў алкаголем.

Падазраванага абвінавачваюць па п. 2 і 6 ч. 2 арт. 139 КК («Забойства асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю»). Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031