Знайсці
25.02.2021 / 16:23

Апазіцыя Арменіі заклікала начаваць на плошчы да адстаўкі Пашыняна. А той прапанаваў народу застрэліць яго на плошчы

Праціўнікі прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна прынялі рашэнне не разыходзіцца па дамах, а пераначаваць на плошчы Свабоды ў цэнтры Ерэвана. Пра гэта паведаміў каардынатар апазіцыйнага «Руху выратавання Радзімы» Ішхан Сагатэлян, піша РБК.

Павялічыць

ТАСС

«Будзьце гатовыя, што ў выпадку неабходнасці мы пераначуем на гэтай плошчы», — заявіў Сагатэлян падчас мітынгу апазіцыі.

У сваю чаргу, Нікол Пашынян узяў удзел у шэсці сваіх прыхільнікаў, якое працягнулася мітынгам. 

Як сказаў Пашынян на мітынгу, час «аксамітных рэвалюцый» прайшоў. Ён заявіў, што яго прапанова аб пазачарговых выбарах у парламент застаецца ў сіле, і прапанаваў апазіцыі пачаць кансультацыі. Пашынян таксама выказаў упэўненасць, што пытанне яго сыходу з пасады павінен вырашыць народ.

«Хай народ запатрабуе маю адстаўку, хай застрэліць мяне на плошчы», — заявіў ён.

«Мой загад усім салдатам, афіцэрам, генералам — займайцеся вашай справай, аховай межаў і тэрытарыяльнай цэласнасці Арменіі. Гэта мой загад — і ніхто не можа яго парушыць», — заявіў Пашынян.

Ён выказаў упэўненасць, што народ не дазволіць адбыцца дзяржаўнаму перавароту ў краіне. «Я ў гэтым упэўнены».

***

Раней Генштаб Арменіі запатрабаваў адстаўкі прэм'ера і ўрада праз звальненне першага намесніка Тырана Хачатрана. Гэта адбылося пасля таго, як вайсковец не пагадзіўся з крытыкай з боку Пашыняна ракетных комплексаў «Іскандэр», вырабленых у Расіі. Па словах прэм'ера, яны былі неэфектыўнымі падчас узброенага канфлікту ў Нагорным Карабаху, ракеты «не ўзарваліся або ўзарваліся толькі на 10%».

Пашынян назваў патрабаванне вайскоўцаў аб сваёй адстаўцы спробай перавароту.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30