Знайсці
25.02.2021 / 20:35РусŁacБел

Навукоўцы ўшчыльную наблізіліся да стварэння лекаў ад дыябету і атлусцення

Гармоны GIP і GLP-1 адыгрываюць важную ролю ў барацьбе з атлусценнем і дыябетам 2 тыпу. Даследчыкі з Германіі, Швейцарыі і ЗША ўжо правялі эксперыменты на мышах, якія даюць надзею на стварэнне эфектыўных лекаў ад атлусцення і дыябету.

Фота Depositphotos.com

Даследаванне сумесна праводзяць даследчы цэнтр Helmholtz Zentrum München, Нямецкі цэнтр даследаванняў дыябету (German Center for Diabetes Research), Федэральны інстытут тэхналогіі (ETH Zurich), што ў Швейцарыі, і Універсітэт Індыяны. У новым даследаванні асноўная ўвага надаецца двум рэчывам GIP і GLP-1, паведамляе DW.

Гэтыя рэчывы выпрацоўваюцца ў стрававальным тракце і адыгрываюць жыццёва важную ролю ў рэгуляванні масы цела і спажыванні ежы. Даследаванне іх уплыву на арганізм, апублікаванае ў часопісе Cell Metabolism, паказвае, што лекі на аснове гэтых рэчываў могуць быць эфектыўнымі ў лячэнні атлусцення і дыябету.

GIP уздзейнічае на рэцэптары цэнтральнай нервовай сістэмы і тым самым стымулюе вылучэнне інсуліну і паніжэнне ўзроўню глюкозы ў крыві. Аднак было незразумела, як менавіта гэта працуе.

Аўтары даследавання выкарыстоўвалі два тыпы мышэй: звычайных і адмыслова выведзеных, у якіх адсутнічалі рэцэптары для GIP у мозгу. Навукоўцы ўводзілі GIP абодвум тыпам.

Было выяўлена, што маса цела і спажыванне колькасці ежы паменшалі ў звычайных мышэй, што ўказвае на ўплыў гармону на апетыт. Таксама была адзначана мазгавая актыўнасць каля гіпаталамуса, якая звязаная з кантролем апетыту. У лабараторных мышэй, у сваю чаргу, маса цела засталася нязменнай. 

У лячэнні дыябету GLP-1 адыгрывае важную ролю, бо гэты гармон паскарае вылучэнне інсуліну ў арганізме.

Даследчыкі з Helmholtz Zentrum München і Універсітэта Індыяны аб’ядналі два гармоны ў адну малекулу, якая дзейнічае як аганіст — рэчыва, якое ўздзейнічае на рэцэптар, што прыводзіць да біялагічнага адказу гэтага рэцэптара.

Гэты двайны аганіст адначасова зніжае вагу і паляпшае ўзровень глюкозы ў крыві. Навукоўцы апублікавалі гэта даследаванне ў часопісе Science Translational Medicine у 2013 годзе. Цяпер гэты прэпарат праходзіць ужо трэці этап клінічных выпрабаванняў.

Аднак даследаванне на мышах паказала, што прэпарат не мае эфекту, калі ў мозгу адсутнічае рэцэптар GIP. Таму зараз даследчыкі будуць шукаць актыўныя рэчывы для паляпшэння сігналаў рэцэптараў GIP, бо яны, верагодна, з’яўляюцца цэнтральным механізмам для лячэння дыябету і атлусцення.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930