Знайсці
25.02.2021 / 15:36РусŁacБел

У Жлобіне 18-гадоваму палітвязню далі тры гады калоніі за камень, кінуты ў бок міліцэйскага аўто

У судзе Жлобінскага раёна вынеслі прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Кісялёва, якога абвінавачвалі па ч. 1 арт. 342 КК і арт 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), паведамляе spring96.org.

spring96.org

Суддзя Яўген Ерафееў 25 лютага пастанавіў прызнаць Кісялёва вінаватым і пакараў 3 гадамі калоніі.

Менавіта такі тэрмін запатрабаваў пракурор Сцяпашкін на папярэднім судовым пасяджэнні.

Аляксандр Кісялёў — жыхар Жлобіна, які быў затрыманы і адміністрацыйна асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту вечарам 9 і 11 жніўня. Пасля арышту на волю не выйшаў. Да суда быў змешчаны ў СІЗА №3 Гомеля.

Малады чалавек тлумачыў, што быў на мітынгу, рухаўся ў калоне, скандаваў лозунгі, але камянёў не кідаў, гвалт да міліцыі не ўжываў.

Аляксандр зазначаў на судзе, што быў абураны тым, як удзень 9 жніўня затрымалі ягонага непаўналетняга сябра.

«Крычалі лозунгі, гучалі розныя песні. Я падтрымліваў тое, што людзі крычалі, у тым ліку гэта была спроба данесці да міліцыі, каб яны перайшлі на бок пратэстоўцаў. Я хацеў, каб супрацоўнікі міліцыі склалі шчыты і выпусцілі затрыманых», — казаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930