Знайсці
25.02.2021 / 15:13

Фінляндыя ўвядзе лакдаўн на тры тыдні

Улады Фінляндыі з-за пагаршэння сітуацыі з каранавірусам увядуць у краіне трохтыднёвы лакдаўн — з 8 да 28 сакавіка. Аб гэтым паведамляе інфармацыйны партал Yle.

Згодна з рашэннем урада, у гэты час навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў будуць пераведзены на дыстанцыйны фармат навучання. У краіне будуць прыпыненыя групавыя заняткі для асоб, старэйшых за 12 гадоў. На дзяцей да гэтага ўзросту абмежаванні не распаўсюджваюцца.

Урад унясе ў парламент прапанову аб закрыцці прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў большасці рэгіёнаў. Яны змогуць працаваць на дастаўку. Рэстараннаму бізнэсу будзе аказана фінансавая дапамога, паабяцала прэм'ер Сана Марын.

Акрамя гэтага, у рэгіёнах з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй ўлады рэкамендавалі забараніць правядзенне мерапрыемстваў з колькасцю ўдзельнікаў, большай за шэсць чалавек.

Каменданцкай гадзіны ў краіне не будзе. Рашэнне аб магчымым пераносе муніцыпальных выбараў не прынята.

У Фінляндыі за ўвесь час зафіксавана 55 687 выпадкаў каранавіруса, але за ўчора рост склаў 565. Памерлі за ўвесь час 740 чалавек.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30