Знайсці
25.02.2021 / 14:23РусŁacБел

Наталлі Раентавай, што ўкусіла амапаўца ў тралейбусе, далі восем месяцаў калоніі

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 25 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе па арт. 364 Наталлі Раентавай. Пры затрыманні пасля жаночага маршу 29 жніўня яна ўкусіла супрацоўніка АМАПа за сцягно, паведамляе spring96.org.

spring96.org

Суддзя Таццяна Акавітая прызнала Наталлю вінаватай і дала восем месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму — пракурор прасіў пакараць яе двума гадамі пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:
Пракурор просіць два гады калоніі для Наталлі Раентавай, якая ўкусіла сілавіка за сцягно ў тралейбусе

Свае маральныя пакуты пацярпелы супрацоўнік АМАПа расцаніў у дзве тысячы рублёў, бо, па яго словах, гэта відэа трапіла ў сацыяльныя сеткі і ад гэтага пацярпелі яго блізкія: суд прызначыў спагнаць гэтую суму з Раентавай на карысць пацярпелага.

Чытайце таксама:
«Не было часу казаць, чаму затрымліваем». Пачаўся суд над дзяўчынай, якая ўкусіла амапаўца

Паколькі тэрмін пакарання вылічаецца ад 29 верасня 2020 года, ёй засталося адбыць тры месяцы. 

24 лютага Наталля Раентава выступіла з апошнім словам:

«Высокі суд, я прызнаю, што ўкусіла пацярпелага, але вельмі прашу прыняць да ўвагі той факт, што зрабіла гэта ненаўмысна, у стане стрэсу і афекту, пра што сведчыць, у тым ліку, адвольнае мочавыпусканне. У сілу чаго я не магла выразна ўсведамляць, што адбываецца. Таксама прашу прыняць пад увагу, што я не маю ніякіх адносінаў да фактаў пагроз пацярпеламу. Я не напісала ніводнага слова пра гэта ў інтэрнэце, не дала ніводнага каментара медыя, нічога не напісала ні ў чатах, ні ў тэлеграм-каналах, ні ў каментарах да чаго-небудзь.

Я раскайваюся ў тым, што адбылося. Я гатова панесці пакаранне. Я вельмі спадзяюся, што гэта пакаранне будзе суразмерна правіну. Дзякуй, што выслухалі мяне».

Раентаву адпраўлялі на судова-псіхалагічную экспертызу, якая паказала, што падчас укусу яна ў поўнай меры ўсведамляла свае дзеянні і не знаходзілася ў стане афекту. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930