Знайсці
25.02.2021 / 14:18РусŁacБел

Каманда Віктара Бабарыкі шукае памяшканне пад офіс у Мінску  навошта?

Каманда Віктара Бабарыкі анансавала, што шукае новы офіс для працы штаба. Патрабаванні: цэнтр горада, 150-200 квадратных метраў, опэнспэйс і мінімум адзін перамоўны пакой.

Ва ўмовах, калі і сам Віктар Бабарыка, і Марыя Калеснікава за кратамі, ідуць суды над валанцёрамі штаба, а мінулы офіс па адрасе В. Харужай 25/1 прайшоў праз вобшукі, памяшканне было апячатанае, паўстае лагічнае пытанне: а наколькі бяспечна збіраць рэшткі актыву ў адным месцы?

На гэта пытанне нам адказаў прэс-сакратар Глеб Германчук, які займаецца пошукам новага офіса разам з Максімам Баграцовым.

«Чальцы нашай каманды ўсё адно вядомыя, таму ў сэнсе рызыкі для тых, хто ў Мінску, няма розніцы, дзе збірацца. Новы офіс нам патрэбны для сустрэч з партнёрамі і прыхільнікамі. Аплочваць арэнду будзе прыватная асоба, як было і з мінулым офісам, але мы будзем радыя бязвыплатнаму варыянту, калі нам такі прапануюць».

Усе плёткі наконт магчымага вызвалення Віктара Бабарыкі і нейкіх гарантый для штаба Глеб Германчук назваў спекуляцыяй.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера