Знайсці
25.02.2021 / 13:53РусŁacБел

Пашынян выйшаў да сваіх прыхільнікаў у цэнтры Ерэвана

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян выйшаў да сваіх прыхільнікаў на Плошчу Рэспублікі ў цэнтры Ерэвана пасля таго, як заявіў пра спробу арміі зладзіць вайсковы пераварот.

Падчас выступу Пашынян назваў сітуацыю ў краіне кіраванай і заклікаў усіх дамовіцца, каб пазбегнуць сутыкненняў. Пры гэтым заклік ваенных да роспуску ўрада ён палічыў эмацыйнай рэакцыяй, піша lenta.ru.

«У Арменіі — атмасфера братэрства, але гэта не азначае, што палітычнага дыялогу і абмеркаванняў не будзе. У Арменіі ў нас няма ворагаў. Заклікаю да спакою. Вядома, абстаноўка напружаная, але нам патрэбная размова, а не канфрантацыя».

Раней 25 лютага ўзброеныя сілы Арменіі запатрабавалі адстаўкі Пашыняна і ўрада краіны. Спецыяльную заяву генеральнага штаба падпісала ўсё кіраўніцтва, а таксама камандзіры буйных воінскіх злучэнняў і кіраўнікі ўсіх упраўленняў. Сам Пашынян ахарактарызаваў сітуацыю як спробу ваеннага перавароту.

У Арменіі вайскоўцы запатрабавалі адстаўкі Пашыняна. Ён назваў гэта спробай перавароту і звольніў кіраўніка Генштаба

Крэмль «з трывогай сочыць» за сітуацыяй у Арменіі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера