Знайсці
25.02.2021 / 13:20РусŁacБел

«Народзіны Мінска» адзначаць цікавымі аповедамі гісторыкаў у ратушы

У дзень першага летапіснага згадвання пра Мінск — 3 сакавіка — зладзяць святочны вечар у ратушы, паведамляе «Звязда».

Асабістымі ўспамінамі і гісторыямі аб любімых месцах сталіцы падзеляцца мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, археолаг Сяргей Тарасаў і гісторык Андрэй Кіштымаў.

Сяргей Харэўскі распавядзе, чым яму блізкія вул. Пуліхава, прадмесце Кашары, Ракаўскае прадмесце, а таксама сучасная Лошыца.

Разам з Андрэем Кіштымавым госці вечара зробяць віртуальнае падарожжа ад вул. Даўгабродскай да Зялёнага Луга, зазірнуць і ў старую Лошыцу.

Сяргей Тарасаў раскажа пра вуліцы свайго дзяцінства Чырвоную і Кісялёва, падзеліцца ўспамінамі аб плошчы Якуба Коласа і ўтульнай Асмалоўцы.

Урачыстую атмасферу на сустрэчы створаць вучні Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Пачатак лекцый у 18:00. Уваход па квітку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера