Знайсці
25.02.2021 / 14:37РусŁacБел

Вакцына Novavax ад кавіду выглядае сёння найлепшай з існуючых

Вакцына, у адрозненне ад аналагаў, прадухіляе нават бессімптомныя формы кавіду, а таксама дзейнічае больш працяглы час, чым аналагі. Да таго ж, вакцыну Novavax не трэба захоўваць пры нізкіх тэмпературах, што робіць яе больш прываблівай для ўстаноў аховы здароўя, якія не маюць маразільнай камеры.

Фота Depositphotos.com

Яшчэ ў студзені 2020 года ў кампаніі грашовых сродкаў заставалася, каб пратрымацца не больш за паўгода. Аднак ужо сёння вакцына Novavax супраць кавіду вось-вось будзе зарэгістраванай, а шмат навукоўцаў бачаць у ёй вялікі патэнцыял для барацьбы з пандэміяй.

На працягу дзесяцігоддзяў невялікая біятэхналагічная кампанія Novavax спрабавала распрацаваць хоць нейкую адобраную вакцыну, але беспаспяхова. Кампанія Novavax яшчэ летась была на мяжы банкруцтва, але як толькі стала вядома пра поспех яе кавіднай вакцыны, акцыі Novavax узляцелі ўверх.

Папярэднія даследаванні вакцыны выявілі некаторыя перавагі Novavax перад канкурэнтамі, піша The Wall Street Journal.

Вакцына, у адрозненне ад аналагаў, прадухіляе нават бессімптомныя формы кавіду, а таксама дзейнічае больш працяглы час, чым аналагі. Да таго ж, вакцыну Novavax не трэба захоўваць пры нізкіх тэмпературах, што робіць яе больш прываблівай для ўстаноў аховы здароўя, якія не маюць маразільнай камеры.

Аднак Novavax паказала адносную эфектыўнасць (каля 50%) і супраць так званага паўднёваафрыканскага штама кавіду. Якраз гэты штам выклікае найбольш праблем у вытворцаў іншых вакцын.

Вынікі апошніх выпрабаванняў амерыканскай вакцыны могуць быць апублікаваныя ўжо ў канцы сакавіка.

Калі вакцыну зарэгіструюць, кампанія сутыкнецца з праблемай масавай вытворчасці Novavax. Справа ў тым, што праз фінансавыя праблемы летась кампанія была вымушаная прадаць свае вытворчыя актывы.

Надзея толькі на інвестараў, дзякуючы якім акцыі кампаніі падаражэлі ў 60 разоў у параўнанні з мінулым годам. А рынкавая капіталізацыя вырасла з 127 мільёнаў да 15,4 мільярда — гэта больш, чым у фармацэўтычных кампаній з мільярдным гадавым продажам.

Рэгістрацыя вакцыны Novavax чарговы раз пацвердзіла б, як пандэмія перавярнула фармацэўтычную галіну. Перадавыя вакцыны ствараюць некалі непрыкметныя кампаніі, такія як Moderna Inc. ці BioNTech SE, у той час як, напрыклад, гігант па вытворчасці вакцын Merck & Co. спыніў свае намаганні вынайсці эфектыўную вакцыну супраць кавіду пасля неабнадзейлівых вынікаў.

Пры стварэнні вакцыны Novavax навукоўцы выкарыстоўвалі метад, які адрозніваецца ад метаду AstraZeneca (бясшкодны вірус шымпанзэ — носьбіт неабходнага бялку) і ад Pfizer і Moderna (РНК-вакцыны). Novavax выкарыстоўвае сінтэзаваны шыпавідны бялок каранавіруса, на які арганізм вакцынаванага дае імунны адказ.

Аднак прадстаўнікі кампаніі не спяшаюцца радавацца поспеху, бо папярэдні вопыт вытворчасці вакцын паказваў правалы якраз на апошніх стадыях.

На працягу дзесяцігоддзяў кампанія імкнулася стварыць вакцыну супраць ВІЧ, эболы, свінога грыпу і іншых вірусных захворванняў. І кожны раз кампанія напачатку дасягала многаабяцальных вынікаў, але ўрэшце ці попыт на вакцыны падаў, ці на апошніх стадыях выпрабаванняў вакцыны былі неэфектыўныя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031