Знайсці
25.02.2021 / 12:04РусŁacБел

Лукашэнка: Сёння нам у спорце абвінавачванні выстаўляюць. Спрабуюць руліць

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з дзяржсакратаром Рады бяспекі Аляксандрам Вальфовічам, піша БелТА.

БелТА

«Не было б знешніх сіл, не было б гэтага ціску. Прытым па ўсіх напрамках. Сёння нам ужо прэтэнзіі па спорце выстаўляюць. Намі спрабуюць руліць і кіраваць. У парушэнне ўсіх хартый і гэтак далей і да таго падобнае. Але гэта мы разбяромся. Гэта не праблема. Але вы бачыце, што паволі-паволі, не мыццём, так катаннем хочацца расхістаць Беларусь. І сігналы, і не проста сігналы — гэта канкрэтныя дзеянні — ідуць з-за мяжы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заявіў, што «на шчасце, мы выявілі ўсе гэтыя цэнтры».

— Ведаем усіх гэтых «змагароў» і збеглых з Беларусі. Але ведаць мала. Гэтаму трэба супрацьстаяць. Як будзем дзейнічаць у выпадку абвастрэння сітуацыі — усё трэба да дробязяў прадугледзець з улікам вопыту і Беларусі, і Расіі, і Арменіі, і Кыргызстана, і Украіны (вы бачыце, успыхнула зноў Украіна), і іншых постсавецкіх рэспублік. Мы даўно пра гэта дамаўляліся, і я думаю, што вы ўжо да гэтага гатовыя, — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930