Знайсці
25.02.2021 / 11:24РусŁacБел

Хатняя і рэальная хімія. У Брэсце вынеслі прысуд першай дзясятцы абвінавачаных па справе аб «пратэсным карагодзе»

25 лютага ў Брэсце абвясцілі прысуд першым дзесяці абвінавачаным паводле крымінальнай справы аб пратэсным карагодзе на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў 13 верасня мінулага года, піша Tut.by.

Суд прызнаў усіх дзесяцёх вінаватымі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што пацягнула парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый.

Тром абвінавачаным прызначылі хатнюю хімію: па паўтара гады для 25-гадовай настаўніцы замежных моў Марыны Глазавай і Яраслава Ярашука, 20-гадовая студэнтка трэцяга курса філфака БДУ Марына Сірэцан атрымала год.

Федарэнка, Каўпачыка, Якубука, Дзенісенку, Літвіна суд адправіў на звычайную хімію (у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу) на паўтара гады, Максіма Жарава і Вадзіма Варановіча — на два гады.

Падчас абвяшчэння прысуду камусьці са сваякоў абвінавачаных стала дрэнна — жанчыне выклікалі хуткую.

Пасля абвяшчэння хтосьці ў зале крыкнуў: «Жыве Беларусь!»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031