Знайсці
25.02.2021 / 11:18

Лукашэнка: Трэба дзе-нідзе сур'ёзна перастроіць працу Рады бяспекі

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дзяржсакратаром Рады бяспекі Аляксандрам Вальфовічам, паведамляе БелТА.

Павялічыць

«Нам варта абмеркаваць шэраг важных пытанняў. Вядома, асноўнае пытанне — апарат Рады бяспекі і функцыянаванне Рады бяспекі ў цэлым, старшынёй якога па пасадзе з'яўляецца прэзідэнт. Нам трэба дашліфаваць некаторыя дакументы па функцыянаванні Рады бяспекі. Хацелася б на падставе досведу Расіі, Казахстана, іншых дзяржаў, блізкіх нам, ведаць, як яны забяспечваюць функцыянаванне Рады бяспекі», — адзначыў Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што і раней у Беларусі абапіраліся на досвед функцыянавання радаў бяспекі ў гэтых краінах.

«Тым не менш у адпаведнасці з нашымі ўмовамі нам трэба сур'ёзна выстраіць, а дзе-нідзе і перастроіць працу Рады бяспекі», — заявіў ён.

«Рада бяспекі павінна збірацца рэгулярна. На ёй павінны абмяркоўвацца фундаментальныя пытанні бяспекі і абароны нашай дзяржавы. Як правільна было адзначана, сёння бяспека шматбаковая. Пачынаючы ад харчовай і ў цэлым эканамічнай бяспекі да ваенных пагроз. Таму занадта шырокі спектр пытанняў, якія трэба вырашаць».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30