Знайсці
25.02.2021 / 11:13РусŁacБел

Пратакол на рэдактара Hrodna.life за рэпост «экстрэмісцкага» тэлеграм-канала адправілі ў суд

Ленінскі РАУС Гродна рыхтуе да перадачы ў суд адміністратыўны пратакол у дачыненні галоўнага рэдактара гродзенскага інфармацыйнага партала Hrodna.life Аляксея Шоты. Журналіста выклікалі ў РАУС для правядзення апытання, паведамляе БАЖ.

hrodna.life

Там яму выдалі копію пратакола аб адміністрацыйным парушэнні, прадугледжаным ч. 2 арт. 17.11 КаАП — распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

З дакумента вынікае, што пратакол яшчэ 1 лютага склаў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС Гродна, маёр міліцыі Аляксей Вайцешка.

Рэдактара абвіначваюць у захаванні з мэтай распаўсюду і распаўсюдзе матэрыялаў тэлеграм-канала, які восенню быў прызнаны экстрэмісцкім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930