Знайсці
25.02.2021 / 08:50РусŁacБел

У Мінску віну чалавека, які вешаў стужачкі, даказалі з дапамогай слядоў на снезе

Здарэнне адбылося ўвечары 20 лютага. Нейкі неабыякавы грамадзянін паскардзіўся ў міліцыю, што група людзей на вуліцы Макаёнка вешае стужкі (самі ведаеце якога колеру) на плот, паведамляюць праваабаронцы.

Міліцыянеры затрымалі двух мужчын — Андрэя Залатарова і Яўгена Касенку. На іх склалі пратаколы за «парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў».

Мужчыны сваёй віны не прызналі. Паводле іх слоў, стужкі ўжо віселі, калі яны прыйшлі. Суд адбыўся праз трое сутак пасля затрымання. Першамайскі суд (суддзя — Максім Трусевіч) прызнаў Яўгена Касенку вінаватым, нягледзячы на тое што на відэа ён сябе не пазнаў — там шэсць чалавек вешалі стужкі.

Віну Касенкі даказвалі… слядамі на снезе. Пратэктар яго абутку нібыта супаў са следам на снезе каля плота «на месцы правапарушэння».

Справу Залатарова адправілі на дапрацоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930