Знайсці
25.02.2021 / 08:39РусŁacБел

У Полацку п'яны мужчына абстраляў з пнеўматыкі міліцэйскае аўто. Яму далі штраф і 200 гадзін грамадскіх прац

Суд Полацкага раёна і горада Полацка 23 лютага вынес прысуд 32-гадоваму мужчыну, які ў стане алкагольнага ап'янення абстраляў аўтамабіль Дэпартамента аховы з пнеўматыкі, піша Tut.by.

Скрыншот відэа міліцыі

Мужчыну прызналі вінаватым у наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца пашкоджаннем чужой маёмасці — хуліганстве (ч. 1 арт. 339 КК). У выніку яго дзеянняў Полацкаму аддзелу Дэпартамента аховы была нанесена шкода на 803 рублі 98 капеек — у міліцэйскага аўтамабіля Geely быў пашкоджаны капот і левая стойка.

Суд прысудзіў яму штраф у памеры 100 базавых велічынь (2900 рублёў) і 200 гадзін грамадскіх работ.

Здарэнне адбылося ўвечары 27 кастрычніка. Мужчына быў у гасцях у інтэрнаце, кампанія выпівала. Затым мужчына выйшаў на балкон і некалькі разоў стрэліў з пнеўматычнага пісталета па машыне Дэпартамента аховы. У ёй знаходзіліся супрацоўнікі.

У крыві ў яго было больш за 3 праміле алкаголю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930