Знайсці
25.02.2021 / 08:22РусŁacБел

Мінздароўя назвала найлепшыя бальніцы, паліклінікі і ФАПы краіны

Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале паведаміла, што падведзеныя вынікі рэспубліканскага агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва за 2020 год.

Што да цэнтральных раённых бальніц, то дыплом 1 ступені у Жлобінскай ЦРБ, дыплом 2 ступені — у Лунінецкай, а дыплом 3 ступені — у Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Сярод участковых бальніцы вынікі наступныя: дыплом 1 ступені — Старыцкая ўчастковая бальніца, дыплом 2 ступені — Бабініцкая ўчастковая бальніца, дыплом 3 ступені — Ляскавіцкая ўчастковая бальніца.

Фельчарска-акушэрскія пункты — дыплом 1 ступені Вяйнянскі ФАП Магілёўскай паліклінікі №6. Дыплом 2 ступені — Канюхаўскі ФАП у Бераставіцким раёне, а дыплом 3 ступені — Жарабковіцкі ФАП у Ляхавіцким раёне.

6-я гарадская клінічная бальніца Мінска названа найлепшай у сталіцы. Найлепшай сярод дзіцячых —  10-я дзіцячая паліклініка, а найлепшай гарадской паліклінікай названа 1-я цэнтральная раённая паліклініка, што на вуліцы Сухой.

Найлепшай арганізацыя аховы здароўя рэспубліканскага падпарадкавання названы РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, што на Філімонава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930