Знайсці
25.02.2021 / 08:08РусŁacБел

У Віцебску бацьку двух малых дзяцей адправяць на хімію за каментар супраць работніка міліцыі

Маладога бацьку двух маленькіх дзяцей з Віцебска прысудзілі да двух гадоў «хіміі» за каментар у Instagram — нібыта ён абразіў міліцыянта. 22 лютага суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў 30-гадовага віцябляніна вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, піша ННВ.

Па версіі суда 3 кастрычніка мінулага года малады чалавек абразіў міліцыянта-кіроўцу роты патрульна-паставой службы міліцыі грамадскай бяспекі АУС адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска — размясціўшы каментар, у якім змяшчалася выказанае ў непрыстойнай, абразлівай форму ў адрас пацярпелага сілавіка, негатыўная ацэнка.

На судзе мужчына цалкам прызнаў сябе вінаватым у інкрымінаваным яму злачынстве. Суд палічыў змякчальнымі адказнасць абставінамі чыстасардэчнае раскаянне ва ўчыненым злачынстве і наяўнасць на ўтрыманні двух малалетніх дзяцей. Абцяжарвальных абставінаў суддзя не знайшоў. Раней хлопец да суду не прыцягваўся.

Аднак, нягледзячы на ўсё вышэй пералічанае, на падставе артыкула 369 КК віцябляніна прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на 2 гады. Акрамя таго ў яго канфіскавалі смартфон «Xiaomi Redmi 7A», як сродак здзяйснення злачынства.

Як бачым, суд прызначыў бацьку двух маленькіх дзяцей практычна максімальнае пакаранне, прадугледжанае санкцыямі гэтага артыкула (да 3 гадоў абмежавання волі).

Гэты прысуд у законную сілу пакуль што не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930