Знайсці
25.02.2021 / 07:39РусŁacБел

На пасяджэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта не было прынята рашэнняў наконт Беларусі

Брытанскае выданне Inside the Games сцвярджала, што на пасяджэнні выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) 24 лютага будзе абмяркоўвацца пытанне наконт санкцый у дачыненні да Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі з-за рэпрэсій беларускіх спартсменаў. Але, відаць, яго не было, піша Tut.by.

Томас Бах. Фота МАК

На прэс-канферэнцыі пасля пасяджэння кіраўнік МАК Томас Бах не закрануў беларускага пытання падчас асноўнай сесіі. Тым не менш пасля яе адным з журналістаў было зададзенае пытанне аб тым, як можа змяніцца сітуацыя вакол НАК Беларусі пасля выбараў у ім (пасяджэнне НАК у Мінску, мяркуецца, пройдзе ўжо 26 лютага).

— Мы ўважліва сочым за сітуацыяй, і я не буду цяпер спекуляваць наконт вынікаў выбараў у НАК. Будзем чакаць выніку, і тады будзе самы час абмеркаваць гэтае пытанне, — адказаў Бах.

Inside the Games паведамляла, што калі выканкам МАК вырашыць, што спартсмены, якія пратэстуюць супраць Лукашэнкі, па-ранейшаму падвяргаюцца дыскрымінацыі, могуць быць прыняты далейшыя меры, у тым ліку адхіленне Нацыянальнага алімпійскага камітэта і выступ беларускіх спартсменаў на спаборніцтвах у Токіа пад нейтральным алімпійскім сцягам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930