Знайсці
24.02.2021 / 23:04

Галоўнае за 24 лютага: Замарозка цэн, новы меркаваны пасол Расіі, дысертацыя Наскевіча, жорсткае збіццё людзей у «Алмі»

Меркаваны пасол РФ у Беларусі казаў, што Майдан рыхтавала Амерыка, а ў Расіі два саюзнікі — армія і флот

Новым паслом Расіі ў Мінску стане Яўгеній Лук'янаў, сцвярджае «Коммерсантъ».

Пра гэта паведамілі выданню тры інфармаваныя крыніцы.

«Коммерсантъ» каламбурыць, называючы Лук'янава «паслом спецыяльнага казначэння» і адзначае, што ён «ведае лік грошам».

Урад замарожвае цэны на 62 «сацыяльна значныя тавары»

Яны змогуць даражэць толькі на 0,2% на месяц.

Савет міністраў прыняў пастанову №100 «Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці».

Біскуп Віцебскі забараніў апладзіраваць у храмах. Гэта выклікала палеміку

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч выдаў пастанову аб забароне апладысментаў у касцёлах сваёй дыяцэзіі. Адначасова ён загадаў, каб Святую Камунію прымалі на каленях.

Гэтыя навацыі ў такой традыцыйнай структуры, як Касцёл, выклікалі дыскусіі. 

Іван Наскевіч напісаў кандыдацкую дысертацыю, у якой абгрунтоўвае мэтазгоднасць існавання Следчага камітэта

На сайце Вышэйшай атэстацыйнай камісіі з'явіўся аўтарэферат кандыдацкай работы старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча.

Апублікавана ВІДЭА, як збівалі людзей у «Алмі» на Прытыцкага 11 жніўня

Тэлеграм-канал «Нік і Майк» апублікаваў відэа з кадрамі збіцця людзей увечары 11 жніўня проста ў краме «Алмі» на вуліцы Прытыцкага ў Мінску.

На кадрах бачна, як выпадковых людзей жорстка збіваюць і затрымліваюць проста каля ўвахода і на фудкорце. Таймер на відэа паказвае 9 жніўня, але насамрэч гэта адбылося на два дні пазней.

Беларуская праграма для жаночага здароўя стала самай папулярнай у свеце ў App Store

Беларуская праграма для жаночага здароўя Flo ў 2020 годзе зноў стала самай папулярнай у свеце ў App Store.

Flo стала праграмай з найбольшай колькасцю запамповак для iPad і iPhone ў катэгорыі Health & Fitness па ўсім свеце ў мінулым годзе. У 2019 годзе першынство ў гэтай катэгорыі таксама было за Flo.

МЗС абураецца ўдзелам замежных дыпламатаў у судовых пасяджэннях

Цяпер назіраецца спроба ўкаранення заходнімі краінамі новай практыкі ўздзеяння на суд праз дыпламатаў. Такім чынам прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз пракаментаваў выпадкі наведвання замежнымі дыпламатамі асобных судовых пасяджэнняў і асобных няўрадавых арганізацый у Беларусі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30