Знайсці
25.02.2021 / 10:03РусŁacБел

Вегетарыянскае школьнае меню ў Ліёне выклікала абурэнне грамадскасці

З 22 лютага школьнікі французскага Ліёна атрымліваюць падчас заняткаў вегетарыянскае харчаванне — без мяса, але з рыбай і яйкамі. Гэта выклікала шмат крытыкі.

Фота Depositphotos.com

Змены тлумачаць тым, што такую ежу можна хутчэй гатаваць і сервіраваць, што важна падчас кавідных абмежаванняў у школах, калі дзеці харчуюцца паасобку для змяншэння рызыкі заражэння.

Аднак новае рашэнне выклікала шмат крытыкі. Міністр сельскай гаспадаркі Францыі Жульен Дэнармандзі назваў яго адхіленнем ад нормаў з пункту гледжання харчавання і ганебным рашэннем з сацыяльнага пункту гледжання.

Крытыкі вегетарыянскага школьнага меню распавядаюць пра тое, што яно можа дрэнна ўплываць на дзяцей з бедных сем’яў, якія могуць не мець магчымасці есці мяса дома, паведамляе lci.fr.

Але сацыёлагі сцвярджаюць, што дзеці з малазабяспечаных сем'яў, наадварот, спажываюць больш мяса. У забяспечаных сем'ях, у сваю чаргу, дзеці ядуць больш садавіны і гародніны.

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930