Знайсці
25.02.2021 / 10:02РусŁacБел

Эксперты: фталаты ў пластыку дрэнна ўплываюць на дзіцячы мозг і павінны быць забароненыя

Сінтэтычныя хімічныя рэчывы пад назвай «фталаты» шкодзяць развіццю дзіцячага мозгу, таму іх выкарыстанне ў спажывецкіх прадуктах павінна быць як мага хутчэй забаронена. Пра гэта папярэджвае амерыканскае аб'яднанне навукоўцаў і медыкаў пад назвай Project TENDR.

Фота Depositphotos.com

Project TENDR — гэта суполка навукоўцаў-валанцёраў, медыкаў і абаронцаў правоў дзяцей, што вывучаюць уплыў нейратаксічных хімікатаў на дзяцей.

Фталаты звычайна дадаюць у спажывецкія тавары, каб зрабіць пластык больш гнуткім і трывалым. Яны ўваходзяць у склад мыйных сродкаў, мэблі, упакоўкі для ежы, аўтамабільных пластмас, клеяў і шматлікіх іншых прадуктаў, у тым ліку шампуняў, мыла і лака для пазногцяў.

Навукоўцы мяркуюць, што фталаты выклікаюць у дзяцей атлусценне, астму, сардэчна-сасудзістыя хваробы, рак і хваробы рэпрадуктыўнай сістэмы, паведамляе CNN.

Як сведчыць Project TENDR, выкарыстанне фталатаў можа быць звязанае з доўгачасовай шкодай развіццю мозгу падчас эмбрыянальнага перыяду развіцця і ў дзяцінстве.

Найбольш выражаная сувязь была выяўленая паміж фталатамі і гіперактыўнасцю, агрэсіяй, эмацыйнай узбуджальнасцю, і іншымі сімптомамі сіндрому дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці. Таксама вучоныя знайшлі сувязь паміж выкарыстаннем прадуктаў з фталатамі і пагаршэннем памяці і інтэлекту.

Па меркаванні навукоўцаў, варта цалкам пазбавіцца ад выкарыстання фталатаў любога тыпу ў прадуктах, якімі карыстаюцца цяжарныя жанчыны, жанчыны рэпрадуктыўнага ўзросту і дзеці. 

Адмова ад фталатаў, аднак, можа прывесці да павышэння кошту прадуктаў.

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930