Знайсці
24.02.2021 / 20:07РусŁacБел

У Оршы чалавека асудзілі на месяц арышту за графіці

У судзе Аршанскага раёна 24 лютага была разгледжана крымінальнай справа, заведзеная супраць мясцовага жыхара Міхаіла Беркаса. Яго абвінавацілі ў нанясенні пратэсных графіці на будынках, паведамляюць праваабаронцы.

Сваю віну мужчына прызнаў цалкам падчас следства. Менавіта на яго прызнальных паказаннях і будаваўся ўвесь працэс. 

Суддзя Мікалай Драгуноў прызнаў Міхаіла Беркаса вінаватым па арт. 341 КК РБ і прысудзіў яму адзін месяц арышту. Таксама былі часткова задаволеныя пазовы аб матэрыяльнай кампенсацыі з боку пацярпелых арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930