Знайсці
24.02.2021 / 18:39РусŁacБел

МЗС абураецца ўдзелам замежных дыпламатаў у судовых пасяджэннях

Цяпер назіраецца спроба ўкаранення заходнімі краінамі новай практыкі ўздзеяння на суд праз дыпламатаў. Такім чынам прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз пракаментаваў БелТА выпадкі наведвання замежнымі дыпламатамі асобных судовых пасяджэнняў і асобных няўрадавых арганізацый у Беларусі.

«Цяпер мы назіраем спробу ўкаранення заходнімі краінамі новай практыкі — практыкі ўздзеяння на суд праз дыпламатаў. Неабгрунтаваная прысутнасць замежных дыпламатаў на адкрытых судовых пасяджэннях па справах, якія не тычацца іх грамадзян, з'яўляецца, па сутнасці, спробай утоенага ўдзелу ў прыняцці судовага рашэння шляхам аказання ціску на суд. Пры гэтым, падкрэслю, такі ціск аказваецца не замежным грамадзянінам у асабістай якасці, а менавіта дыпламатам як афіцыйным прадстаўніком замежнай дзяржавы. Гэта значыць, гаворка ідзе пра дэ-факта ціск на суд з боку замежнай дзяржавы», — падкрэсліў Анатоль Глаз.

«Мы пакідаем за сабой права спыняць такія спробы з выкарыстаннем усіх юрыдычных магчымасцяў, у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнародным правам, уключаючы механізмы, прадугледжаныя Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах», — заявілі ў МЗС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера