Знайсці
24.02.2021 / 16:06РусŁacБел

У кнізе «Беларускі Данбас» Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша знайшлі «прыкметы праяваў экстрэмізму» 

Кніга была прэзентаваная ў мінулым лютым у Мінску з удзелам пасла Украіны Ігара Кізіма. Фота Пасольства Украіны ў Беларусі 

Высветлілася гэта наступным чынам.

У снежні журналіст Раман Васюковіч вяртаўся з Кіева ў Мінск. Яго накіравалі на ўзмоцнены надгляд у аэрапорце, канфіскавалі ноўтбук і два асобнікі кнігі. Кнігу адправілі на экспертызу.

Ноўтбук яму гатовыя вярнуць, але 24 лютага на яго склалі пратакол паводле ч. 1 арт. 17.11 КаАП РБ — у кнігах знайшлі «прыкметы праявы экстрэмізму», паведамляе «Белсат».

Цяпер Васюковічу пагражае штраф да 1450 рублёў за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці» — такія заклікі знайшлі ў кнізе.

Кніга «Беларускі Данбас» — журналісцкае расследаванне Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша пра ўдзел беларусаў у вайне на ўсходзе Украіны, ролю беларусаў і ўплыў канфлікту на Беларусь.

Кацярына Андрэева на мінулым тыдні разам з Дар'яй Чульцовай была асуджаная на два гады калоніі за стрым з плошчы Пераменаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930