Знайсці
24.02.2021 / 20:04

Ці варта адсочваць свой вугляродны след? Усё больш людзей лічаць, што так

Кліматычныя змены ўплываюць на самыя розныя часткі свету, што прыводзіць да павелічэння колькасці экстрэмальных з'яў надвор'я. Таму ўсё больш людзей шукаюць варыянты, як можна перайсці да экалагічнага ладу жыцця. Згодна з апытаннямі, амаль дзве трэці людзей ва ўсім свеце разглядаюць кліматычны крызіс як пільную праблему.

Павялічыць

Фота Depositphotos.com

У цэнтры кліматычнага крызісу знаходзіцца праблема выкідаў вугляроду ў атмасферу, вырашэнне якой шмат у чым залежыць ад чыноўнікаў і ўладальнікаў прадпрыемстваў. Аднак звычайныя людзі таксама спрабуюць вымяраць свой вугляродны след, то-бок тое, колькі вугляроду трапляе ў атмасферу праз іх жыццядзейнасць. Гэта магчыма рабіць праз мабільныя дадаткі Capture i Almond, якія яшчэ і самі прапаноўваюць спосабы паменшыць свой вугляродны след, паведамляе ВВС.

Такія праграмы прапануюць карыстальніку адказаць на пытанні пра свой лад жыцця: месца жыхарства, харчаванне, падарожжы і ўлюбёныя спажывецкія тавары. Але наколькі дакладныя гэтыя дадаткі?

Прафесар Тахсін Джэфры з Каледонскага ўніверсітэта Глазга сумняваецца, што праграмы такога кшталту здольныя падлічыць памер вугляроднага следу ад нашых дзеянняў. Па яе словах, мы спажываем прадукты, вырабленыя ў розных частках свету, то-бок падобныя дадаткі павінны працаваць з надта вялікім памерам звестак. Ці здольныя яны атрымаць дастатковую колькасць патрэбнай інфармацыі пра тое, як выраблены той ці іншы прадукт, каб рабіць высновы? Да таго ж, невядома, як дамагчыся, каб людзі, якія не цікавяцца праблемамі экалогіі, пачалі выкарыстоўваць гэтыя дадаткі.

Тым не менш, праграмы адсочвання вугляроднага следу ўжо інтэгруюцца і ў іншыя сэрвісы, у тым ліку ў банкаўскія. Іх карыстальнікі маюць магчымасць разам з фінансавымі звесткамі атрымліваць інфармацыю пра свой узровень выкідаў вугляроду. Напрыклад, з сістэмай CoGo, адной з тых, што прапануе такі сэрвіс, ужо супрацоўнічаюць каля 35 брытанскіх банкаў.

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30