Знайсці
24.02.2021 / 20:08РусŁacБел

Сацсеткі шкодзяць нам мацней, чым можна ўявіць. Што з гэтым рабіць?

Праз сацыяльныя медыя мы як ніколі адчуваем на сабе ўплыў негатыўных навін. Гэтыя рэсурсы даюць кожнаму магчымасць падзяліцца апошняй інфармацыяй з розных сфер — ад пратэстаў да пандэміі кавіду. Аднак эксперты лічаць, што такая няспынная плынь негатыву можа нанесці нам шкоду.

Фота Depositphotos.com

Кэці Дэй Гуд, выкладчыца стратэгічнай камунікацыі з універсітэта Маямі, тлумачыць, што няспынны паток аднастайнай інфармацыі з сацсетак можа зрабіць нас эмацыйна чэрствымі. Прычына ў тым, што мы атрымліваем зашмат эмацыйна афарбаванай інфармацыі.

Акрамя гэтага, няспыннае прагортванне стужкі з навінамі змяняе тое, як наша нервовая сістэма рэагуе на падзеі, і робіць людзей больш недаверлівымі. У будучыні гэта можа прывесці да перападаў настрою, страты апетыту і нават да сардэчна-сасудзістых хвароб. Да таго ж, ёсць верагоднасць, што праз пастаянны негатыў з сацыяльных сетак людзі пачнуць менш спачуваць адно аднаму, піша выданне Huffpost.

Ёсць некалькі рэчаў, дзякуючы якім можна выправіць сітуацыю і абмежаваць час карыстання сацыяльнымі сеткамі.

Перш за ўсё, варта прызнаць, што праблема злоўжывання сацсеткамі сапраўды існуе для вас і што гэтыя рэсурсы дрэнна ўплываюць на ваша жыццё. Пасля гэтага неабходна паставіць для сябе межы і не прысутнічаць анлайн даўжэй за пэўны час. Трэба дакладна вызначыць, калі і колькі часу вы будзеце прысвячаць сацсеткам.

Псіхолагі раяць шукаць у інтэрнэце добрыя навіны і гісторыі, якія даюць пераключыцца з негатыву на пазітыў.

Лепш не карыстацца сацыяльнымі сеткамі без дакладнай мэты, калі проста ёсць вольны час ці трэба справіцца з негатыўнымі эмоцыямі. У такім разе больш дапаможа фізічная нагрузка, медытацыя, праца на карысць іншых людзей, сваёй супольнасці і іншыя метады дапамогі ментальнаму здароўю.

Таксама варта навучыцца ігнараваць адчуванне, што вы можаце прапусціць нешта тэрміновае праз сваю адсутнасць у сацсетках. Мы жывём у інфармацыйным грамадстве, таму, калі здарыцца нешта важнае, вы абавязкова так ці інакш даведаецеся пра гэта.

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930