Знайсці
24.02.2021 / 15:01РусŁacБел

У Швецыі робяць больш жорсткімі абмежаванні з-за каранавіруса

Улады Швецыі рыхтуюцца ўвесці новыя абмежаванні, каб стрымаць рост колькасці хворых на COVID-19 на фоне распаўсюду больш заразнага «брытанскага» штаму каранавіруса.

Андэрс Тэгнел. Фота TT

Пра гэта паведаміў галоўны эпідэміёлаг краіны Андэрс Тэгнэл, піша РБК.

«Брытанскі» варыянт распаўсюджваецца вельмі хутка. Гэты варыянт з вялікай імавернасцю будзе пераважаць над іншымі на працягу некалькіх тыдняў ці месяца», — сказаў ён.

Швецыя — адна з нямногіх краін, якія адмовіліся ўводзіць строгі каранцін у сувязі з пандэміяй. У чэрвені 2020 года Тэгнэл прызнаў, што падыход уладаў да барацьбы з распаўсюджваннем інфекцыі прывёў да занадта вялікай колькасці смерцяў.

З пачатку пандэміі ў Швецыі зарэгістравалі 642 тысячы выпадкаў, памерлі ад каранавіруса 12,7 тыс. чалавек. Па колькасці смяротных вынікаў на 1 млн жыхароў Швецыя займае 23-е месца ў свеце — паказчык складае 1254. У той жа час яе суседзі Фінляндыя і Нарвегія ў гэтым спісе знаходзяцца значна ніжэй — на 107-м і 114-м месцах. У Фінляндыі на 1 млн жыхароў прыпадае 133 смерці ад каранавіруса, у Нарвегіі — 112.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера