Знайсці
24.02.2021 / 14:33РусŁacБел

Палітвязню Уладзіміру Цыгановічу выставілі новыя абвінавачванні

Цыгановіч (блогер MozgON) перадаў з СІЗА запіску, дзе расказаў, што яму выставілі абвінавачванні паводле арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК РБ (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), паведамляе spring96.org.

«Допытаў па сутнасці няма, хоць па справе працуюць каля 50 следчых», — адзначае ён у запісцы.

Цыгановіч зазначае, што яму незразумелыя гэтыя абвінавачванні, бо падчас «масавых беспарадкаў» (жнівень 2020 года) ён ужо знаходзіўся ў СІЗА-1, бо быў затрыманы 9 чэрвеня 2020 года і першапачаткова абвінавачваўся ў ч 2. арт 342 КК РБ (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), што следства звязвае са «справай Ціханоўскага». Але Цыгановіч адзначае, што да гэтай справы не мае ніякага дачынення.

Уладзімір Цыгановіч лічыць, што новыя абвінавачванні яму былі вылучаныя для таго, каб «не выпускаць» яго з СІЗА. Акрамя таго, ён упэўнены, што крымінальны пераслед — гэта помста за крытыку дзяржаўных органаў. Бо Цыгановіч таксама вядомы як блогер «MozgON», і на сваім youtube-канале ён размяшчаў рэпартажы, дзе крытыкаваў сацыяльна-эканамічныя праблемы ў Беларусі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930