Знайсці
24.02.2021 / 13:21РусŁacБел

Міністр здароўя: Барацьба з пандэміяй яшчэ далёкая ад завяршэння, але трэцяя хваля будзе менш інтэнсіўная

Пра гэта заявіў сёння міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

«Барацьба з пандэміяй яшчэ далёкая ад завяршэння. Мы знаходзімся на другой хвалі, са зніжэннем паказчыкаў захворвання ва ўсіх рэгіёнах», — сказаў ён.

Па словах міністра, трэці перыяд ўздыму будзе менш інтэнсіўны, многае будзе залежаць ад завозу новых штамаў, вакцынацыі.

На сёння колькасць прышчэпленых складае амаль 25 тысяч чалавек.

Зараз паступае 40 тысяч вакцын у рэгіёны цяпер, апроч таго, 100 тысяч доз кітайскай вакцыны прыбыло ў Беларусь. Яшчэ 100 тыс. доз чакаецца ў сакавіку.

Таксама Дзмітрый Піневіч расказаў, што ў сакавіку чакаецца і разліў уласнай вакцыны. «У сакавіку мы плануем атрымаць разліў «Спутніку V» на магутнасцях нашых фармпрадпрыемстваў — плануем выпускаць па 500 тысяч доз у месяц», — дадаў ён, зазначыўшы, што ўсе ахвотныя атрымаюць прышчэпку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930