Знайсці
24.02.2021 / 12:41РусŁacБел

«Хадзем, мая харошая». У Бярозаўскім раёне міліцыянты адгаварылі 22-гадовую дзяўчыну скакаць з моста

Здарэнне адбылося вечарам 23 лютага. Нарад Бярозаўскага РАУС праязджаў каля транспартнай развязкі трасы Брэст — Мінск з дарогай Бяроза — Драгічын. За агароджай моста над «алімпійкай» яны заўважылі дзяўчыну, якая збіралася саскочыць, паведамляе прэс-служба МУС.

Міліцыянты спыніліся, падышлі да 22-гадовай жыхаркі Драгічынскага раёна і пачалі адгаворваць яе ад смяротнага кроку. Да іх падключыліся і прахожыя.

«Пойдзем, мая харошая. Трэба. Паехалі з намі», — кажуць яны.

Размова дазволіла выйграць час і наблізіцца да дзяўчыны. У нейкі момант міліцыянты схапілі яе за рукі і перацягнулі праз парэнчы ў бяспечнае месца.

Дзяўчыну даставілі ў бальніцу. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930