Знайсці
24.02.2021 / 12:32РусŁacБел

Пяскоў назваў сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы «шчырай»

Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы 22 лютага была вельмі карыснай, своечасовай, канструктыўнай і шчырай.

ТАСС

Пра гэта заявіў прэс-сакратар кіраўніка Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

Па словах прэс-сакратара, лідары размаўлялі аб пашырэнні ўзаемадзеяння дзвюх краін па лініі эканамічных ведамстваў.

«Быў пэўны пандэмійны спад і ў аб'ёме тавараабароту, і ў эканамічным плане, таму зараз трэба прыкладаць вельмі энергічныя намаганні, каб кампенсаваць гэты спад», — дадаў Пяскоў.

«Асобна размаўлялі аб каардынацыі намаганняў па лініі сілавых ведамстваў, у тым ліку міністэрстваў абароны. Таксама досыць хутка адбудуцца ўжо кансультацыі паміж гэтымі ведамствамі, міністры абароны будуць кантактаваць», — сказаў прэс-сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930