Знайсці
24.02.2021 / 11:59РусŁacБел

Чаму людзі працягваюць спажываць мяса, калі не хочуць забіваць жывёл?

Глабальны попыт на мяса ўсё яшчэ вялікі, хоць людзі ведаюць пра пакуты жывёл і экалагічныя наступствы жывёлагадоўлі. Большасць людзей не хочуць забіваць або мучыць жывёл, але працягваюць спажываць мяса. У чым жа прычына?

Фота Depositphotos.com

У сярэднім адзін чалавек у Германіі з’ядае каля 60 кілаграмаў мяса штогод. У ЗША і Аўстраліі гэты паказальнік дасягае 100 кілаграмаў. Аднак мала хто ўласнаручна забівае жывёл. Замест гэтага людзі набываюць яго гатовым у супермаркетах. Гэта дазваляе спажывальнікам лёгка забыць, што курыныя ножкі, стэйк з ялавічыны або барановая лапатка, якія трапляюць на іх талеркі, калісьці былі часткай жывой істоты.

Якраз адсутнасць атаясамлівання мяса з жывой істотай дапамагае людзям пазбегнуць дылемы «мяснога парадоксу» — псіхалагічнага канфлікту паміж спажываннем людзьмі мяса і маральным непрыняццем пакут і смерці жывёл. Як лічаць псіхолагі, маральны прынцып не забіваць уласцівы людзям незалежна ад іх культурнага паходжання, піша DW.

Калі людзі пачынаюць разважаць на тэму навакольнага асяроддзя і змены клімату, то немагчыма не закрануць тэму ўжывання мяса. Па звестках «Мяснога атласа 2021» (Meat Atlas 2021), апублікаванага ў студзені, 70% сельскагаспадарчых земляў ва ўсім свеце выкарыстоўваецца для жывёлагадоўлі.

40% земляў выкарыстоўваюцца для вырошчвання корму. Пакуль расце попыт на мяса ў свеце, расце і патрэба ў пашах і вытворчасці корму, што прыводзіць да вырубкі лясоў. А гэта значыць, што колькасць раслін, якія паглынаюць CO2, і біялагічная разнастайнасць імкліва скарачаюцца.

Для вытворчасці аднаго кілаграма ялавічыны патрабуецца каля 15 тысяч літраў вады. Гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да асушэння рэк, зніжэння ўзроўню грунтавых вод і засалення глебы.

Да таго ж, шырокае спажыванне мяса павялічвае верагоднасць пераходу вірусаў ад жывёл да людзей, што прыводзіць да катастрафічных наступстваў.

Даследаванні біёлагаў паказалі, што свінні — надзвычай разумныя жывёлы. Аднак яны ўсё роўна апынуліся ў катэгорыі сельскагаспадарчых і сталі адной з жывёл, якіх спажываюць часцей за ўсіх. Падзел жывёл на сельскагаспадарчых і свойскіх — адзін са спосабаў, якія людзі выкарыстоўваюць, каб вырашыць для сябе «мясны парадокс». Калі адных жывёл лічаць ніжэй за астатніх, то прасцей апраўдаць іх забойства і спажыванне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930