Знайсці
24.02.2021 / 11:20РусŁacБел

Літва спадзяецца заблакаваць пастаўкі электраэнергіі з БелАЭС у Еўропу з дапамогай ЕС

У Літвы ёсць ўсебаковая падтрымка Еўрапейскай Камісіі ў справе блакавання трапляння на рынак ЕС электраэнергіі з Беларускай АЭС, заявіла літоўскае Мінэнерга са спасылкай на еўракамісара па энергетыцы Кадры Сімсан, паведамляе Інтэрфакс.

«Патрабуецца новая трохбаковая методыка, якая блакуе беларускую электраэнергію, і Літва спадзяецца на дапамогу ЕК у забеспячэнні поўнай блакады БелАЭС», — заявіў міністр энергетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс пасля аддаленай сустрэчы з Сімсан.

Ён прадставіў сябру ЕК інфармацыю, што беларускай электраэнергіяй, якая фізічна паступае ў Літву праз перамычку ЛЭП з Беларуссю, гандлююць на Рыжскай біржы. Такім чынам Літва спажывае яе і плаціць за беларускую электраэнергію.

«Гэта стварае пагрозу праекту сінхранізацыі ліній электраперадачы Балтыйскіх краін, стварае залежнасць ад імпарту з трэціх краін, і такім чынам перашкаджае дасягненню мэтаў «зялёнай» энергетыкі Еўрасаюза», — падкрэсліў Крэйвіс.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930