Знайсці
24.02.2021 / 11:44РусŁacБел

Huawei выпусціла новы тэлефон з гнуткім экранам. Але агулам у Huawei усё кепска

Кампанія Huawei паказала свету абноўлены смартфон Mate X2 з гнуткім экранам.

Фота BBC

Кампанія паведамляе, што ў зачыненым выглядзе тэлефон мае нашмат меншую ўнутраную шчыліну паміж дысплеямі, чым у аналагічных прыладах іх галоўнага канкурэнта Samsung. Асноўны экран цяпер размяшчаецца не на вонкавай частцы, як гэта было ў папярэдніх мадэлях, а складваецца ўнутр корпуса. Каб захаваць у бяспецы дысплэй, Huawei распрацавала палепшаны шарнірны механізм.

Хутчэй за ўсё, праз свой кошт — каля $2800 — новы смартфон не будзе надта папулярны. А гандлёвыя забароны з боку ЗША пагражаюць здольнасці кампаніі вырабляць новую прыладу, паведамляе ВВС.

Паказ новага смартфона супаў з публікацыяй даклада кампаніі па даследаванні рынку Gartner. У дакуменце сцвярджаецца, што за апошнія тры месяцы 2020 года Huawei прадалі на 41% менш тэлефонаў, чым за той жа перыяд 2019 года.

Шмат у чым гэта звязана з няздольнасцю кампаніі пад уплывам санкцый ЗША прапанаваць карыстальнікам сэрвісы Google Play і некаторыя з іншых дадаткаў Google, у тым ліку Youtube, Maps і браўзер Chrome. Кампанія спрабуе замяніць забароненыя праграмы іх аналагамі, аднак за межамі Кітая карыстальнікі не гатовыя адмовіцца ад сэрвісаў Google.

Але і ў Кітаі Huawei мае праблемы: у кампаніі застаецца ўсё менш працэсараў Kirin, якія вельмі важныя для смартфонаў. Huawei распрацоўвае іх самастойна, але вытворчасцю займаецца брэнд TSMC з Тайваня. Акрамя тайваньскай кампаніі, толькі Samsung здольны вырабляць неабходныя мікрапрацэсары.

Аднак ЗША забаранілі абедзвюм кампаніям вырабляць чыпы для Huawei на падставе таго, што кітайская кампанія прадстаўляе рызыку для нацыянальнай бяспекі, з чым кампанія Huawei не згодная. Амерыканцы ж сцвярджаюць, што выявілі сувязь Huawei з кітайскімі спецслужбамі.

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера