Знайсці
23.02.2021 / 21:51

Жыхарку Гомеля асудзілі на 75 сутак

Чарговы арышт на месяц атрымала жыхарка Гомеля Анастасія Перавошчыкава. Яна ўжо была асуджаная на 15 сутак па тры разы. Цяпер — яшчэ два разы па 15 дзён. Агулам у ІЧУ Анастасія мусіць правесьці 75 сутак, піша Свабода.

Павялічыць

Адна з акцый у гомельскім раёне Навабеліца.

«Мне Дзьмітрый Кротаў — міліцыянт з Навабеліцкага РАУС, заявіў, што «больш няма на каго вешаць, апроч яе, бо ў некаторых дзеці, а іншыя зьехалі за мяжу». Так ён патлумачыў тое, што Насьцю ў чарговы раз пакаралі арыштам. Суд быў учора. Ні я, ні адвакат пра яго ня ведалі», — распавяла Алена, маці Анастасіі.

Анастасію судзяць, паводле маці, за нейкія здымкі зь бел-чырвона-белым сьцягам і па паказаньнях чалавека, які сьцьвярджае, што дзяўчына ўдзельнічала ў «партызанінгу».

«Міліцыянт заявіў, што ў іх ёсьць нібыта дзесяць эпізодаў на дачку, і па кожным яны будуць даваць па 15 сутак», — расказала яе маці.

«У мяне дома і дзядулі Насьці — вэтэрана, праводзілі вобшукі. 6 лютага дачка выйшла з першых 15 сутак, а 8 лютага яе зноў забралі, і з таго часу толькі дадаюць чарговыя суткі! Яе дапытвалі ў міліцыі: «Каго ты ведаеш, дай паказаньні на іншых, здай раённы сьцяг». Але калі яна не ведае, дзе сьцяг, калі яна не ведае — хто тыя людзі, якія стаялі са сьцягамі? Яна не можа здаць людзей міліцыянту, бо ня ведае іх, а ён — злуецца! І дае чарговыя суткі», — зазначыла маці.

Кожны раз яна сутыкаецца з цяжкасьцямі пры перадачах дачкі.

«То яблыкі не бяруць, то пернікі, то кнігі. Паперу для яе не ўзялі, лісты не даходзяць… адзін да мяне дайшоў, ад Насьці, яна піша на чацьвёртай частцы аркуша, што ў яе няма паперы…» — дадала Алена.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28