Знайсці
23.02.2021 / 19:38

Чатыры гады калоніі далі за ўдары па капоце і сярэдні палец міліцыянеру

Аляксандра Дзяркача вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), пагрозе прымянення гвалту да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК) і наўмысным пашкоджанні маёмасці (арт. 218 КК), паведамляюць праваабаронцы.

Павялічыць

Справу разглядаў суддзя Юрый Машкетаў. Пацярпелы — інспектар ДАІ Андрэй Дубовіч.

Аляксандр Дзяркач знаходзіўся 9 жніўня на перакрыжаванні вул. Заслаўскай і пр. Машэрава ў Мінску, дзе нібыта прыняў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, гучна пляскаў у далоні, выкрыкваў лозунгі, потым выйшаў на праезную частку дарогі, дзе спыніў аўтамабіль ДАІ, што суправаджаў аўтазак. Нанёс па капоце службовага аўтамабіля не менш за 3-4 удары, нібыта нецэнзурна лаяўся ў бок супрацоўніка Андрэя Дубовіча і паказаў яму сярэдні палец.

Абвінавачаны быў затрыманы 21 кастрычніка ў сябе дома.

Суддзя Юры Машкетаў прыняў прапанову пракурора і прызначыў запатрабаванае пакаранне — 4 гады пазбаўлення волі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28