23.02.2021 / 16:45
 
У Брэсце затрыманы намеснік кіраўніка абласной арганізацыі БСДП Сяргей Мазан
Мужчына паведаміў аднапартыйцам, што затрымалі яго людзі з наркакантролю, піша «Брэсцкая газета».
У Брэсце на плошчы Леніна днём 23 лютага затрыманы намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Сяргей Мазан.
«Ён быў у офісе, сказаў, што пойдзе па справах. Не паспеў сысці, як патэлефанаваў і сказаў, што яго затрымліваюць, што яму паказалі дакументы наркакантролю», — распавяла «БГ» старшыня гарадской арганізацыі БСДП Ганна Канюс.
З чым можа быць звязанае затрыманне Сяргея Мазана, яна не ведае. Па словах жанчыны, яго ніхто не шукаў, позвы яму не прыходзілі.
На момант публікацыі матэрыялу сувязі з Мазанам не было.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
«Была ўпэўненая, што тэлефануюць аферысты». Супрацоўніца БДУ стала гераіняй інтэрнэту, калі сказала ў жывым эфіры «Свабоду народу!»
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
НАСА апублікавала ВІДЭА пасадкі на Марс
 
▸
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера