Знайсці
23.02.2021 / 15:08РусŁacБел

Вымірае прэснаводная рыба. Ці можна гэта спыніць?

Навукоўцы паведамляюць пра катастрафічнае скарачэнне колькасці прэснаводнай рыбы ў свеце. Вядома, што вымерла ўжо 80 відаў, прычым 16 з іх — толькі за апошні год.

Еўрапейскі харыус, якога па-беларуску называлі «ліпень». Фота Depositphotos.com

Дабрабыт мільёнаў людзей залежыць ад прэснаводнай рыбы. Для іх гэта частка рацыёну, а таксама магчымасць зарабіць на гандлі.

Аднак праз такія негатыўныя фактары, як забруджванне, браканьерства, асушэнне і перакрыццё дамбамі рэк і балатоў, колькасць прэснаводнай рыбы рэзка скарацілася. Пра гэта стала вядома з даклада The World's Forgotten Fishes, падрыхтаванага 16 міжнароднымі прыродаахоўнымі арганізацыямі, паведамляе ВВС.

Па звестках Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF), што ўзяў удзел у падрыхтоўцы даклада, шмат у чым выміранне звязанае з дрэнным станам рэк, у асноўным праз забруджванне, наяўнасць дамбаў і каналізацыйных стокаў.

Як паведамляецца ў дакладзе, за апошнія 50 гадоў колькасць рыбы тых відаў, што мігруюць паміж месцамі нерасту і зімоўкі, скарацілася на тры чвэрці. За гэты ж перыяд папуляцыі буйных відаў рыб скараціліся ажно на 94%. Летась кітайскага весланоса, найбуйнейшую прэснаводную рыбу ў свеце, прызналі вымерлай.

Што датычыць Беларусі, пад пагрозай знікнення знаходзяцца больш за 10 відаў рыб, сярод якіх чачуга (сцерлядзь), ліпень (еўрапейскі харыус), звычайны вусач, рыбец ды іншыя.

Чачуга (сцерлядзь). Фота Depositphotos.com

Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае пачаць працу над адраджэннем прэснаводных месцаў пражывання жывёл. Эколагі мяркуюць, што шлях да гэтага — належнае ўзмацненне існуючых законаў разам з увядзеннем больш жорсткіх нормаў у дачыненні да браканьераў.

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031