Знайсці
23.02.2021 / 14:32РусŁacБел

22-гадовай медсястры з Віцебска, што тройчы ўдарыла нагой па міліцэйскай машыне, далі паўтара года калоніі

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 23 лютага асудзіў Юлію Кашавераву за тры ўдары па міліцэйскім бусіку на 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.Такі прысуд агучыў суддзя Сяргей Будрэвіч, паведамляе spring96.org.

Кашаверава прызнаная вінаватай у хуліганстве паводле ч.1 арт. 339 КК. Абвінавачвалі яе па 2-й частцы («Злоснае хуліганства»).

Падчас судовага следства прагучала, што дзяўчына падчас мірнай акцыі пратэсту 4 кастрычніка сарвала маску і галаўны ўбор з супрацоўніка МУС і ўдарыла нагой па міліцэйскім бусе.

Юлія Кашаверава віну прызнавала часткова. Пракуратура патрабавала для яе 6 гадоў зняволення.

Кашаверава ўжо адбыла пад вартай 5 месяцаў. Яна працавала медсястрой у вайсковай частцы.

У 2020 годзе, перад затрыманнем, у яе памерла маці.

За сарваную з амапаўца кепку і ўвагнутасць на міліцэйскім аўто: у Віцебску судзяць 22-гадовую медсястру дэсантнікаў

У Віцебску пракурор папрасіў для медсястры 6 гадоў калоніі за тры ўдары па машыне

22-гадовай жыхарцы Віцебска, якая ўдарыла па міліцэйскім аўто, павінны былі вынесці прысуд. Але суд вырашыў разбірацца далей

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930